понедельник, 20 июля 2009
Нашла в архиве электронной "Нашай Нівы" интересный отзыв на фильмы с участием моего любимого белорусского барда. Ну, "бард" здесь звучит несколько не к месту, скорее, супер-ироничный глас народа ).
Привожу отрывок о Радзівілах:
читать дальше“Салодкі яд каханьня” (48 хв.) зьняты Віктарам Дашуком і апэратарам Уладзімерам Спарышковым (годная ўвагі работа!). Гэта ўжо цалкам гульнёвая стужка, у якой Віктар Шалкевіч мае куды больш працы ў простым і пераносным сэнсах. Ён выконвае тут дзьве ролі — экскурсавода па Нясьвіскім замку і ўласна караля Жыгімонта, які гэтак палка любіць Барбару Радзівіл. Гісторыя іх каханьня заслугоўвае, безумоўна, больш маштабнай кінапрацы. Гэтая ж — у пэўным сэнсе фрагмэнтарная, павярхоўная і далёка не заўсёды здольная пераканаць нават простага аматара “Санта-Барбары” (не Радзівіл!). Шаноўны Віктар Дашук, на маё глыбокае перакананьне, пралічыўся з выбарам выканаўчыні ролі Барбары: яна — ніякая! Так, прыгожанькая, маладзенькая, але неяк не нагадвае жанчыны, здольнай закружыць галаву каралю. Задробная для гэтага. Ня ў тым сэнсе, што сьвякрусе Боне хлопнуў мухабойкаю — і няма гераіні, а ў тым, што дзяўчына ня здолела загрузіць ролю так, каб энэргетыка ад яе разьляталася пырскамі ў розныя бакі. І я так і не паверыў, што яна была чымсьці цікавая Жыгімонту як хоць бы, прабачце, калега па сэксе, калі толькі той у ВКЛ існаваў. Тым больш яна не была цікавая — такое ўражаньне — Шалкевічу, які, як і Жыгімонт, толк у кабетах, здэцца, ведае. Ня маючы адпаведнай партнэркі, Віктар, такое ўражаньне, так і ня здолеў сам разгарнуцца ва ўсю шырыню акторскага досьведу. І ў выніку атрымалася: крыху дэтэктыву, крышачку жахаў, кропля эротыкі, напал жарсьцяў на фоне гісторыі і муроў чамусьці адначасова Нясьвіскага ды Мірскага замкаў — і маеш!
Зноў жа: тады, у 1996 г., фільм гэты напэўна атрымаў бы аўдыторыю. Бо яшчэ не загналі ў спэцсховы імкненьне больш даведацца пра сябе, што можна было рабіць у любой форме. Сёньня ж здымаць кіно, здольнае выціснуць сьлёзы з вачэй, прымусіць хоць бы задумацца, магчыма або толькі пры ўмове вар’яцкага, як на нашыя маштабы, фінансаваньня, або пры ўмове, што акторы спрацуюць так, быццам здымаюцца ў апошні раз, гатовыя памерці ў кожным кадры.
Жыгімонту ў гэтым фільме, здаецца, памерці проста не дазволілі (мусіў запісаць для радзімы яшчэ адзін альбом), Барбара памерці, на жаль, не была здольная. Віктар жа Дашук выступіць у ролі Боны Сфорцы не здагадаўся.
Глядач
Вот бы посмотреть. Белорусский постмодернизм. О нем даже мой магистерский источник Акудович в своей работе пишет. Есть же еще белорусы...есть.
www.nn.by/2001/04/16.htm
@темы:
Постмодернизьм,
Хочу,
Нравится,
Чего расскажу (покажу)!,
Интересно-то как...