Ёсьць час?
Тады, прашу, паслухай,
Як стаўся дотык аплявухай
У нас.
читать дальшеТы тут?
Паслухай, будзь ласкавы,
Як сьмех стаў стоенай праявай
Пакут.
Што змоўк?
І слухаць больш ня хочаш,
Як ты скамячыў нашы ночы,
Бы шоўк.
…Цябе
Я слухала калісьці,
Як ветра слухаецца лісьце.
І тэлефон ня дорыць выйсьця
Ў журбе.
@темы:
Ах, я страдаю!,
Стихи