Спасибо за ссылку )
Макі.
Міхась Кавыль
Можа, сэрцу мне даць адпачынак
На аблоні суцішных вятроў?
Макі, макі на Монтэ-Касіна
Беларуская жывіць кроў.
читать дальшеХай квітнеюць на вояў магілах,
Мне ня шкода, люблю я квяты;
Але бачу _ арол белакрылы
Па-над макамі ў небе застыў.
Беларусаў ён душы вартуе,
Каб да Бога са скаргай ня йшлі,
Што за справу ня тую сьвятую,
За чужую палеглі ў зямлі…
Не, я сэрцу ня дам адпачынак
На аблоні суцішных вятроў, —
Макі, макі на Монтэ-Касіна
Беларуская жывіць кроў...
1953 На пачатку 1944 году 2-гі Польскі корпус пад камандаваньнем генэрала Ўладзіслава Андэрса ў складзе 8-й Брытанскай арміі апынуўся ў Італіі. У красавіку 1944 году ў Галоўным штабе хаўрусьнікаў Андэрсу было запрапанавана, каб 2-гі корпус штурмаваў узвышша Монтэ-Касіна.
читать дальшеНекалькі папярэдніх спробаў войскамі альянтаў здабыць Монтэ-Касіна ня мелі посьпеху. Генэрал Андэрс прыняў гэтую прапанову. Монтэ-Касіна было вельмі істотным стратэгічным пунктам, зь якога немцы кантралявалі дарогу на Рым (шаша № 6). Наступ на Монтэ-Касіна пачаўся ўначы з 11 на 12 траўня громам з тысячаў гарматаў. Галоўны цяжар прыняла на сябе пяхота. 3-я карпацкая дывізія атрымала загад здабыць узвышша 593, а 5-я крэсавая дывізія пяхоты _ узвышша 575. Страшэннае змаганьне трывала да 18 траўня, калі немцы пакінулі-такі ўзвышша. Гэта спрытна выкарысталі амэрыканцы, якія ўвайшлі ў Рым. У гэтай бітве 2-гі Польскі корпус панёс вялікія страты, асабліва гэта датычылася 16-га й 17-га батальёнаў 5-й крэсавай дывізіі. Па здабыцьці Монтэ-Касіна 2-гі корпус быў перакінуты на ўсходняе ўзьбярэжжа Італіі, дзе ён браў удзел у баёх ажно да Балёніі, дзе й скончыў вайну (красавік 1945г.).
У 2-м Польскім корпусе было шмат беларусаў, асабліва _ у 5-й крэсавай дывізіі пяхоты «Зубры». Падчас бітвы за Монтэ-Касіна палегла нямала нашых землякоў. Прыкра й сорамна, што дасюль ніводным словам не ўзгаданы й не ацэнены ўнёсак беларусаў у здабыцьці Монтэ-Касіна. На сьвяткаваньні ўгодкаў бітвы не запрашалася беларуская дэлегацыя. Нягледзячы на гэта, у 1979 годзе, на 35-я ўгодкі др. Віктар Сянкевіч і я ўсклалі прыгожы вянок на могілках Монтэ-Касіна да магілаў нашых землякоў-беларусаў, якія палеглі ў той памятнай бітве.
zbsb.org/lib/index.php?option=com_alblib&view=a...
@темы:
Дела семейные,
Я и мир,
Чего расскажу (покажу)!,
Интересно-то как...
спасибо, щас глянем ).