пятница, 30 января 2009
*пафосно*
Для тех, кто понимает.
*не пафосно*
Белой Веже и окрестностям посвящается
читать дальшеУ тых ёсьць войска і пагрозы,
І лідэр, што глядзіць цьвяроза
На дом чужы, чужыя межы…
У нас ёсьць вежа.
У тых ёсьць досьвед і ракеты,
Але галоўнае ня гэта,
А той, каму яны належаць.
У нас ёсьць вежа.
У іншых – выбары і мроя,
“Дэмакратычныя” героі,
Чый пафас пыхкае нясьвежым.
У нас ёсьць вежа.
Штовек ціхмяны “цэнтр Еўропы”
Праз тлум, маланкі і патопы
Ад зграі той, што б’е і рэжа,
Ратуе вежа.
@темы:
Я и мир,
Стихи