Першая - самая любімая, другая - амаль самая любімая ).
Кароткая гісторыя Беларусі А на Пярэсьпе музыка іграе.
Народ стаіць і толькі пазяхае,
Вунь нейкія засранцы папсавалі танцы,
Худыя, як цвікі, кажуць, што бальшавікі!
читать дальшеА помніш, Антак, як таму з тры рокі
Увосень з лесу да нас лёталі сарокі,
А потым Шлёма з Груцаю зрабілі рэвалюцыю,
І танцы, пся іх маць, усе нам пачалі псаваць.
Аркестра грала польку-трамблямбляйку.
Я да сябе пяшчотна ціснуў Маньку.
Брукнулі сенцы – завіталі немцы.
У вантробе прыпякло, што аж з носу пацякло.
І толькі скрыпку ў рукі ўзяў стары Мікіта,
Каб нам урэзаць танга “Кумпарсіта”,
Загаўкалі сабакі – прыехалі палякі,
І стала, брат мой, так: тых палякаў, як сабак.
Зноў на Пярэсьпе музыка іграе.
Народ стаіць і толькі пазяхае,
Бо зноў прыйшлі засранцы, зноў папсавалі танцы,
Худыя, як цвікі, кажуць, што бальшавікі!Віктар Шалкевіч
Гарадоцкі рамансКалі на захадзе забліскаюць зарніцы,
I сон паморыць і жывёлу, і людзей,
Прыходзь тады, мая Марыську, да крыніцы -
Як мае быць, нам засьпявае салавей.
Закрэхчуць жабы гэтак млосна ў балоце,
Як быццам заўтра не крахтаць ім і не жыць.
I пры паваленым “Яновічавым” плоце
Мы станем ціхенька і будзем гаварыць.
читать дальшеБыў я ў Гайнаўцы ў мінулым панядзелку.
Вазілі з бацькам на продаж воз гаршкоў,
I даў стары мне трохі грошай на гарэлку,
А я замест карчмы ў краму - шасьць цішком.
Забег у надта ў пажондную я краму,
Дзе мае гэшэфт пан сам Валовіц Абрам.
I, старгаваўшыся з Валовіцам Абрамам,
Купіў пярсцёнак.Прыйдзеш, то табе аддам.
Во, певень заспяваў. За ім другі і трэці.
На лямпы фукнуў працай здушаны народ.
Цябе ж, Марыся, пэўна, недзе носяць чэрці.
Хай лепш прынеслі б пад “Яновічавы” плот.
Пара ісці, напэўна, трэцяя гадзіна,
Бо месяц ссунуўся за Крынкаўскі балышак.
I з плота я цягнуў здаровую тыніну,
Каб мне было чым адбівацца ад сабак.
s13.ru/archives/1865