Не великим и могучим единым! :-)
читать дальшеТы глядзі, як гожанька
Свет прыдумаў Божанька.
Што ж ты, недарэчная,
Стогнеш ды равеш?
Вашы лесы – гнуткія,
Пальчыкі ціхуткія
З іх плятуць Спрадвечнае.
(Зможаш – перарэж).
Шчасцейка захочацца –
Мара – не прарочыца,
Давярай, няшчасная,
Богу аднаму.
Ролі адмысловыя
Граюць людзі. Словы я
Выбіраю ясныя.
Ты... прыходзь. Прыму.